Пра жыцьцё, высокія тэхналогіі і пінгвінаў

Jul 26, 2013 18:20

Добра было жыць раней: без інтэрнэтаў, блогаў і г.д. Узяў кніжку, чытаеш і там ужо ці падабаецца ды чакаеш новыя творы аўтара, ці гамно і забываеш як страшны сон. Маладыя ўжо і не памятаюць пэўна такога часу. А зараз жа ўсё не так проста - усе як на далоні, пісьменнікаў жа ня многім больш, чым чытачоў. Гэта калі цікавішся, канечне. І як вытварыць некатары, ці як залепіць - шкада што ня можна гэта "развідзець" і "расчытаць" яго кніжкі (даволі цікавыя да таго ж месцамі). Апошнім часам, канечне, лідэр па гэтай частцы "параноік і балотавед" Віктар Марціновіч.

"Порой, общаясь в деревне с мужиками, у меня возникает впечатление, что мы, читающие интернет и книги люди, являемся какой-то пенкой капучино. А под нами слой людей, которые совершенно искренне верят во все «забабоны», являются носителями некой «паганскай» мифологии. С другой стороны, они реально не вполне понимают, что Вторая мировая закончилась. С третьей стороны, спроси их про Будду, или про Адольфа Гитлера, или про Франсуа Миттерана, ты услышишь что-нибудь такое, что просто взорвет мозг" (з інтэрв'ю КП).

Комплекс генія і блакітнакроўе як яны ёсць. Вось такое пачытаеш, і не хочацца мець нічога агульнага з гэтымі каторыя ціпа "пенка капучино"... А яшчэ гадоў 10-12 таму, прачытаўшы "Сфагнум", напрыклад, я б хутчэй за ўсё адразу пачаў чакаць новыя творы аўтара.

фуцк, асобенныя эстэты, літаратурцы, брыда

Previous post Next post
Up