Кулінарны блог. Працяг

Jul 22, 2013 19:39

Напэўна сапраўдным гаспадыням з вопытам мае туташнія экзэрсісы здаюцца смешнымі, але я ўсё працягваю. Мужчынская кулінарная калонка павінна быць простай і брутальнай :0)

Не далей як сёння гатаваў адну італьянскую страву з беларускім каларытам. Як? Ну для пачатку нада памыць-абабраць_да_ніткі-пакроіць усё, што бачым на фота. Усё мясцовае акрамя мукі (чакаю ганарар ад кампаніі за пеар:)) чарнобельскае, з цэзіям і г.д., у мяне ўжо вырас хвост.



Калі кожны кусочак не атрымаўся ў вас акурат гэткім жа - узяць і пераробіць. Шнэля! І, да, гэта ўсё на адну порцыю, менш з'есці вы ўсё адно не зможыце. А больш не дам. Калі глянуць у левы верхні кут фотачкі, можна здагадацца, што Сырнік мае гострыя кіпці і часта рвецца нам дапамагаць на кухні :)



Што? Не, гэта не выблеваная аліўешка, як мне падказваюць з галёркі. Гэта тое, што павінна атрымацца, калі ў жэрла "машынкі-сапраўднай_памочніцы КЭМ-36" (цытата з тэхпашпарту апарата, што можна ўбачыць на першым фота: зроблена ў Беларусі, канечне, можа падтрымаць гутарку і згуляць у шашкі, паставіўшы нужнік любому суперніку за 13 хадоў, і да т.п.) па чарзе скінуцца два кабачкі, адна морквіна, тры яйкі без шалупяк, 736 крышталікаў дробнай солі, куст пятрушкі, пяць выбітых зубочкаў часныка і кубак мукі. І гэта я яшчэ не называю вам сакрэтныя складнікі з першага фота (злева і зправа ад мукі:)).



Мне расказалі, што гэта быў злы кабачок. Таму ён трапіў у пекла. Як і я, праўда: дзве гадзіны над плітой тое яшчэ задавальненне. Гэта як бы намёк на тое, што прапякаць трэба доўга, так смачней, зуб даю!



Ну і нарэшце вынік: ад 35 да 60 надзвычайна смачных блінкоў. Яны ж проста пішчаць і просяцца ў рот, нават па фота бачна, праўда?



Як ня верыш? Ну ты братка даеш. Хто хоча прыехаць і праверыць пішыце смс з тэкстам "Ja wohl!" на нумар +375295342451

Працяг будзе :)

залівацца, Кулінарная Калонка, хэндмэйд, страва не атрава, welcome

Previous post Next post
Up