Дзіўнае

Jul 16, 2013 19:06

Гэта што яшчэ за дыскрымінацыя аматараў піва? Захочаш піўка пасля працы папіць, з футболам якім, а фіг табе, ня кожны пасля працы і паспее ўзяць. Гэта скрозь так, ці толькі ў нас? Чудны дзялы твае...


Read more... )

залівацца, пацан зазыр - гэта Мазыр

Leave a comment

andrejbuka July 16 2013, 16:23:55 UTC
У Шаркоўшчыне амаль тая ж самая фігня. Толькі тут З ДЗІВІДЗІ да ДА ДЗІВІДЗІ. (З 21-00 да 9-00, калі хто не зразумеў). І гэта пры тым, што можна АБСАЛЮТНА ЗАКОННА набываць і ў гэты час у барах. Вось ніколі не мог зразумець такую "геніяльнасьць" уладаў.

Reply

vital_rudak July 16 2013, 16:35:01 UTC
Вот з 21.00 яшчэ нармальна. Пэўна каб больш дарагія напоі бралі, не?

Reply

andrejbuka July 16 2013, 16:44:29 UTC
Не. На больш дарагія таксама забарона. Гарэлкі ці зубровачкі, маёй любімай, таксама у простай краме не купіш. Калі ласка ў бар. Вечарам праблем няма. Зранку на "рабят з бадунца" © сэрца не вытрымлівае глядзець! )

Reply

vital_rudak July 16 2013, 16:55:11 UTC
Гарэлку бралі днямі ў гэтай жа краме на маіх вачах дзесь каля 22.30. Так што не знаю.

Reply

andrejbuka July 16 2013, 17:30:10 UTC
У нас БАРАНІ БОЖА! Суседка не прадала, бо хто ведае, можа мяне "таварыш у пагонах" сустрэне на ганку. Мэр у нас вельмі разумны, так і жывём.

Reply

vital_rudak July 16 2013, 17:38:00 UTC
Дык ня пісана нідзе пра гэту забарону. У нас тады яшчэ жыць можна)

Reply


Leave a comment

Up