* * *

Jul 14, 2013 17:24

Хачу вярнуцца ў дзяцінства, дзе галоўнай праблемай было нешта такое кшталту: "Мааамааа! Мама, а Сашка мяне перажыргнуў і я цяпер больш ня вырасту! Скажы каб аджыргнуў назад!"

Было ж у кожнага, так?

я_на_фота, пытаннечка, жыцьцё пальцам пiханаё

Leave a comment

Comments 16

violet_koala July 14 2013, 14:45:09 UTC
Так вось чаму я 158 сантыметр у вышыню!

Reply

vital_rudak July 14 2013, 14:47:23 UTC
Хто ж так наперажыргаў?)

Reply

violet_koala July 14 2013, 14:50:26 UTC
калі б я ведала, я б яму ўжо выказала ўсё, што думаю.

Reply

vital_rudak July 14 2013, 14:53:47 UTC
Эх пічаль-біда)

Reply


andrus_lasko July 14 2013, 14:57:37 UTC
страшна падумаць, што такое перажыгрнуць? гэта ж што трэба з чалавекам зрабіць, каб ён не вырас? сур'ёзна, не ведаю =)

Reply

vital_rudak July 14 2013, 15:01:48 UTC
Ну гэта пераступіць, калі чалавек ляжыць ці сядзіць на падлозе, напрыклад. Вось такі дзіцячанародны забабон :))

Reply

andrus_lasko July 14 2013, 15:03:35 UTC
ого. ну бачыш, не ў кожнага было =)
і ўвогуле, я больш баялася перарасці. і тыпу - дзе ты потым мужа знойдзеш "па сабе"...

Reply

vital_rudak July 14 2013, 15:10:05 UTC
:)) не, перарасці не баяліся, мальцам бы наадварот. а дзеўкам да. хаця ёсць (была?) у нас ва ўніверы выкладчыца - на см 30 вышэйшая за мужа, і нічо, жывуць :)

Reply


protagonista July 14 2013, 17:27:45 UTC
крошка, я дагэтуль ярасна пішчу калі нехта пераступае мне ногі што я ня вырасту!!!

Reply

vital_rudak July 14 2013, 17:36:48 UTC
Крошка, не называй мяне крошка!!!

Reply

protagonista July 14 2013, 17:38:34 UTC
не пішчы!

Reply

vital_rudak July 14 2013, 17:41:21 UTC
ад непішчы і слышу!

Reply


silverrebel July 14 2013, 18:19:29 UTC
не, гэта цемрашальства, прымхі і забабоны

Reply

vital_rudak July 14 2013, 18:21:23 UTC
20 гадоў назад я ня ведаў ніводнага з гэтых слоў.

Reply


mishyna_unuka July 16 2013, 19:53:00 UTC
:))) гэта яшчэ была добрая прычына шантажу (а зрабі тое-тое, тады і...)

Reply

vital_rudak July 18 2013, 07:42:20 UTC
Так і было! :)))

Reply


Leave a comment

Up