* * *

Nov 06, 2011 18:10

Выйшаў сёньня на вулiцу хвiлiн дзесь на 40, i навакольны люд, вiдаць з тае самае прычыны, нiбы з ланцуга сарваўся.

1. Спачатку ў дварах падыйшла кампанiя скiнагопнiкаў i гопнiц - спыталiся запальнiчку. Даў без словаў, адыходжу, ззаду: "ЭЙ, стой!" (Думаю сё, прыплылi). "Спасибо, брат! Не хочешь с нами?" - i паказвае дзьве "Моцных" у пакунку. "Не, я на працу". Спiздзеў, i рэцiраваўся:) Што не кажы, а гопнiкi хоць i гопнiкi, але шырачайшай душы таварышы:)
2. Потым разьлiчваюся на касе. Прадавачка - хоць i за 30, але вельмi такая нiчога - кажа: "О! А где это будет такой банкет? Если что, я до семи работаю:)" Стаю, ржу-нимагу. Тая: "Эх, ну хоть 780 рублей мелочи найдите:)"... Кажысь я ведаю, куды пабягу за дагонам;)
3. Iду да Андрэя на хату з поўным заплечнiкам. Палю, нiкога не чапаю. Скiнагопнiкi ветлiва ўсьмiхнулiся, нават не спыталi, што гэта праца так рана скончылася. Тут мяне абыходзiць дзяўчына, проста на асвальт ставiць свае пакункi i, што б вы думалi? Канечне, паварочваецца ка мне. "Вини, помоги мне пожалуйста!" I паказвае на "торбы". Я троху ў ахуi (ты вапшчэ хто, дзетачка?), але ўпрагаюся ў пакункi i цягну. Аказалася, што гэта сястра маёй добрай iнтэрнацкай сяброўкi, памятае яшчэ з унiверскiх часоў, бо была на канцэрце да 8-га сакавiка, дзе я сьпяваў "Дарагiя жэншчыны":) Што ж, бывае. Тым прыемней было цягнуць яе рэчы, ды й пад'езд апынуўся суседнi, так што не збрушыўся. А халяўная гарбата з варэньнем яшчэ нiкому не шкодзiла:)

Вось так можна ранкам выйсьцi ў краму за пiўком i без зьвестак зьнiкнуць аж да вечару. Галоўнае хадзiць з добрымi вачыма:)

пешу

Previous post Next post
Up