Жыццё іншых

Jul 13, 2013 13:53

Глядзеў кусок перадачы пра 3-юю і 4-ую жонак нейкага мусульманіна. Славянскія жанчыны хвалілі мужыка наперабой - і разумны, і грошы прыносіць, і ня п'ець, ня курыць, ня б'ець "як нашы усходнеславянскія мушчыны", і нават у ложак ноччы прыходзіць раз на тыдзень. Карацей ня жысьць, а казка. І нібы жанчыны і ўсміхаюцца... Але ў вачах такая туга. Як у жывёл з заапарку на калёсах. Відаць, што ім цяжка. Ды ўжо ўсё - у кожнай па пары-тройцы дзетак і ходу назад няма. Прыходзіцца маліцца на мужа. Цяжкі асадак застаўся ад прагляду, пайду вып'ю...

Ж.

Previous post Next post
Up