Кулінарнае пытаннечка

Jul 11, 2013 17:57

Пару дзён таму не было чаго рабіць - прыйшлося сабраць вось гэту кампанію разам і "патусавацца".


Read more... )

залівацца, Iван Бунiн, ФК "Баварыя", дай бог кажнаму, Кулінарная Калонка, пытаннечка, хэндмэйд

Leave a comment

pani_teklia July 11 2013, 15:54:25 UTC
1. Гатую, вядома :)
2. Напэўна, ёсць такія. Але не высвятляла :)
3. Не. Не называлі. У нас тут паміж радні нядаўна разгарнулася цэлая дыскусія наконт назвы дранікаў з мясам :) "Калдуны" супраць "цэпелінаў" :)

Reply

vital_rudak July 11 2013, 16:23:33 UTC
Цэпеліны крыху не такія, па форме хацяб, а калдуны нават і ня ведаю :)

Reply

pani_teklia July 11 2013, 16:27:14 UTC
У нас дома калдуны - гэта прадаўгаватыя дранікі з мясной начынкай (не клёцкі), а дзесьці іх называюць цэпелінамі.

Reply

vital_rudak July 11 2013, 17:24:36 UTC
Вось у нас якраз гэта цэпеліны і звалі, як выпендрываліся, а так дранікамі :)

Reply

andrus_lasko July 11 2013, 20:29:48 UTC
клёцкі - ніякія не калдуны і не цэпеліны =Р

а дранікі ў нас толькі дранікамі называлі

Reply

vital_rudak July 11 2013, 20:45:10 UTC
Што за экстрэмізм :) Цэпеліны, то жараныя клёцкі :)

Reply

andrus_lasko July 11 2013, 21:04:23 UTC
ніфіга, ні клёцкі, ні цэпеліны не смажаць. тады ўжо нейкія перадранікі атрымліваюцца

Reply

vital_rudak July 11 2013, 21:12:33 UTC
Каму ты будзеш расказваць? :) Цэпеліны якраз смажуць ці запякаюць.

Reply

andrus_lasko July 11 2013, 21:15:49 UTC
халера іх ведае, у Вільні дакладна не смажаць, а больш я нідзе тых цэпелінаў і ня бачыла

Reply

vital_rudak July 11 2013, 21:19:52 UTC
Ніжнаю як у той Вільні робяць, там я ўсё больш піва каштаваў, а бабуля робіць так: мяска (фарш) хавае ў клёцку ў форме дырыжабля, крыху адварвае, а потым на патэльню і ў печ запякаць. Ммм, аж захацелася капец :(

Reply

pani_teklia July 12 2013, 07:02:56 UTC
Мама мая усё гэдаксама робіць, толькі не адварвае і не запякае, а смажыць на патэльні. Смаката!

Reply

vital_rudak July 12 2013, 07:58:37 UTC
Ну "запякае" - гэта я кажу таму што ў печы, а так, тэхнічна, справядлівей сказаць смажыць пэўна :)

Reply

pani_teklia July 12 2013, 07:01:31 UTC
А там сям і ў Беларусі ёсць назва "цэпеліны" - смажаныя дранікі з мясам :) У нашай вёсцы іх называюць калдунамі.

Reply

pani_teklia July 12 2013, 06:59:41 UTC
Дык я ж не спрачаюся. Клёцкі - гэта клёцкі, тут пытанняў няма. Ў нас была дыскусія наконт якраз наконт калдуноў і цэпелінаў ))

Reply


Leave a comment

Up