Шаманю на пахаладанне

Jul 08, 2013 11:43

У 10 раніцы было 25. Зараз 30 пэўна. Раз гідрамет падмануў з пахаладаннем, то зараз бяру бубен і буду камлаць пад свой стары вершык. Снегу не абяцаю, але пахаладаць павінна.

* Снег. Дачакаліся футра бярозы.
І мароз. Дачакалася рэчка ільду.
Я па вуліцы пешшу не так каб цвярозы,
Але проста і роўна пад небам іду.

Закрыў вочы. На аўтапілоце -
Тут мой горад, тут лішне глядзець.
Ну і думкі ў вольным палёце
Дзесь далёка, і мне не паспець.

Не паспець за вірлівым струменем,
Не дайсці, каб сябе спадмануць...
А пад носам так пахне ячменем!
(Альбо што там у піва кладуць?)

Новы год, калядоўшчык, у Грунвальдзе
Былі рыцары, зараз - гаўно.
Каліноўскі, Марат, Гарыбальдзі...
Хваць Венеру і з ёй на гумно.

Родны дом. Пастарунак. Кавярня.
Пацямнела, хачу ў метро.
Ды зусім апусьцела “званарня” -
Тут жа Полацк - метро тут ZЕRO!

Так прыемна прытомнасьць казыча
Адчуваньне свабоды быцьця.
... Каб не стала там нафтаздабыча,
А то нам тут не будзе жыцьця...

Сьнег. Дачакаліся футра бярозы.
Я пад імі па-матушцы песьні пяю
І крычу, каб міжволі не спаць на марозе,
У сусвет напраўляючы мудрасць сваю.

пешу

Previous post Next post
Up