Поэтычнае

Jul 07, 2013 14:31

Паколькі сёння нядзеля і тут амаль ніхто нічога не чытае і не піша, буду без страху посціць старыя вершыкі з нататніка. Вось адзін.

У вачах можна ўбачыць усё...
У прыгнечанага - супер-героя,
У галоднага - смажанае парасё,
У закаханага - вобраз той адной.
У паэта - заўсёды музу,
У гаспадыні - новы прас,
У гандляра - гару гарбузаў,
У алкаша - непачаты паўтарас.
У футбаліста - пустую браму,
У падарожніка - цэлы сьвет,
У немаўляці - толькі маму!
У палітыкаў - сьвежы бюджэт...
Толькі вось...
Без вачэй не ўбачыш нічога...

пешу

Previous post Next post
Up