Маніфест

Jul 01, 2013 19:26

Як гаварываў наш фізік у старэйшых класах: "Калі ў вас не было фізіка-п'яніцы, вам няма за што даваць атэстат". А ў нас такі быў. Пэўна таму я ні слова не памятаю з тых падручнікаў, затое як праходзілі ўрокі - на зубок. І як Гістапо (адна з завучых) ў канцы адзінаццатага класа на старонцы класнага журнала выводзіла рукой, што расла з недзеяздольнага на той момант цела фізіка, адзнакі за год, па прынцыпе: ўсім - сямёркі, зубрам - дзевяткі, а Рудакам - па шэсць балаў. Затое дзесятка па астраноміі. Во як было. Што дзіўна, ні фізрукі, ні трудавік не бухалі, нейкая нестандартная школа. Гэта я ўсё да чаго? Добра, што не прыйшлося яшчэ працаваць па спецыяльнасці, небяспечны гэта занятак. На першым месцы - сапёр, на другім - дэгустатар на падсвільскім вінзаводзе, ну а на трэцім - настаўнік гісторыі. Не, барані бог.

залівацца

Previous post Next post
Up