Пра жж, фрэндаў і тасманійца

Jun 19, 2013 19:25

Ужо пяць гадоў як я ў жж. У параўнанні са многімі, хто тут амаль з самага пачатку, - гэта дробязь, але ў параўнанні з асноўнай масай - гэта тэрмін. Калі казаць шчыра, то перад рэгістрацыяй у жж думаў, што тут сядзяць такія ж задроцікі, як і я быў на той час, таму кіруючыся правілам "усе додзікі павінны трымацца разам" і завёў акаўнт. А як яно аказалася насамрэч? За пяць гадоў сярод маіх сяброў, ну ладна - фрэндаў, былі і ёсць толькі харошыя прыгожыя людзі. Нават пра тлустых троляў толькі чуў, але не бачыў на свае вочы. Зараз кажуць, што жж памірае, што тут "засталося 1,5 чалавека" і г.д. Ня ведаю, памірае ці не, на маёй стужцы гэта не асоба адбіваецца. Замест аднаго "пачыўшага" паўстаюць два новых_ня_менш_цікавых. І так кожны раз без выключэнняў. Адны сябры па ЧГК толькі чаго вартыя! Ёсць, канечне, хаваць ня буду, хацелася б вярнуць пару-тройку чалавек, каб было весялей, - Панкаўца там якога, Салаша, Цукерачку. Ну ды што паробіш, як ёсць - так ёсць. Ня ведаю як вы, а я то збіраюся стаць Уільямам Лене беларускага жж :) Неяк так.

І гэта я яшчэ не ўзгадаў, што знайшоў у жж жонку! :)

жысьць, livejournal, сябры са стужкі

Previous post Next post
Up