Копцеўскія могілкі ў Глыбокім

Jun 18, 2013 22:18

Originally posted by zhonka_rudaka at Копцеўскія могілкі ў Глыбокім
За дзень да вяселля год таму спадар Рудак павёў мяне на экскурсію на могілкі ў Глыбокім па вул. Горкага. Было даволі пазнавальна. Там пахаваныя Мюнхгаўзены і невядомыя польскія жаўнеры, загінулыя ў 1920 г., а яшчэ ёсць калона ў гонар Канстытуцыі 1791 г. і Ільінская капліца канца 17 ст. Калі каму цікава, заходзьце пад кат паглядзець.

Для мяне крыху нязвыкла было бачыць надпісы па-польску. У Беларусі я на могілках ні разу не была, усе мае продкі пахаваныя ва Ўкраіне. Дзень быў даволі шэры, час ад часу ішоў дождж, таму здымкі крыху цемнаватыя.




Натуральна, магілы трапляліся розныя. Былі даўно закінутыя і наадварот добра дагледжаныя.






Каля некаторых магілаў спынялася, уважліва чытала імёны. На першым здымку злева магіла Віталевага дзеда, пра якога я чула шмат цікавых гісторый.




Некаторыя пліты размешчаныя даволі хаатычна. Таксама можна бачыць зламаныя крыжы, якія ляжаць наўпрост побач з магілай альбо асобна ад іх, і цяжка зразумець, дзе і каму яны былі пастаўленыя. А яшчэ маю ўвагу прыцягвалі розныя сімвалы.
















Акрамя звычайных магілаў ёсць вось такія шыкоўныя рэчы.


І такія не зусім зразумелыя для мяне... Пэўна, нешта тут некалі стаяла.


А гэта даволі вядомая магіла Фердынанда і Вільгельміны фон Мюнхгаўзен.




Кіруемся да капліцы. Сама капліца, на жаль, зачыненая.










А тут пахаваныя польскія жаўнеры. Шмат невядомых.














Гэта калона ў гонар Канстытуцыі 1791 г. З гняздом бусла :)






Від на вул. Горкага.


А там недзе цэнтр Глыбокага.




А цяпер цікавы для мяне факт. Нечакана натыкнулася на магілу Аскеркаў! Гэты род некалькі пакаленняў адносіўся да рэгіянальнай эліты Мазырскага і Рэчыцкага паветаў ВКЛ. У Мазыры захаваліся рэшткі магільнага склепа.


Дзякуй, што схадзілі са мной на могілкі :)

фота на тэлефон, Глыбокае über alles!, перапост, welcome

Previous post Next post
Up