Думкі

May 16, 2013 18:53

Зараз буду гаварыць непапулярныя рэчы за хакей. Калі зрабіць "выжымку" з выказванняў ў інтэрнэтах наконт выступлення нашай зборнай на ЧС-2013, то можна сьмела працытаваць выказванне аднаго майго жж-фацэбоке-фрэнда: "Ледзь-ледзь перамаглі славенцаў і "годна" прайгралі шведам і чэхам. Пра астатнія 4 матчы лепш і не ўспамінаць... Вунь тыя ж швейцарцы як гуляюць! ажно прыемна зірнуць. А мы чэмпіянат развалілі, палацаў набудавалі і сядзім задаволеныя". А Баба-Яга проціў!, як кажа мая цешча :) Мне думаецца, што 14-ае месца, якое, дарэчы, каманда займае ўжо трэці раз запар, - гэта як раз і ёсць узровень зборнай Б. па хакеі з шайбай.

Возьмем з тых, каму мы прайгралі гэтым разам, хто гуляе "прыемна зірнуць", напрыклад, нарвежцаў і ўжо памянёных швейцарцаў. Вось у Нарвегіі народу жыве яшчэ менш чым у нас, ды аж у два разы. Адкуль там брацца хакею і хакеістам? А вунь адкуль: у краіне ёсць больш за 30 хакейных пляцовак - “палацаў” як у нас кажуць, і больш за 80 прафесійных каманд, што гуляюць у трох лігах (а па-сутнасці ў пяці я б сказаў). Прычым хакейныя каманды ёсць амаль у ва ўсіх гарадах краіны, нават у такіх, як мой Глыбокае (напр.: Хамар, Лёрэнскуг, Тонсберг) і арэны ў гэтых 20-25-ці тысячных гарадах на 3-4,5 тысячы месцаў. Для параўнання, арэна мнагаразовага прызёра чэмпіянатаў Беларусі - наваполацкага Хіміка (Паліміра) - усяго на 1,2 тысячы месцаў.

У Швейцарыі і таго лепш. Краіна па колькасці насельніцтва на мільёны паўтары толькі пакуль адстае ад нас. Але ў Швейцарыі - больш за 90 хакейных арэн! А колькасць хакейных каманд - у мінулым годзе 320. У федэрацыі тамтэйшай зараз зарэгістравана больш за 12 тысяч актыўных хакеістаў.

А што ў нас? Нават калі палічыць такія канюшні проста накрытыя каткі як у Раўбічах, Сілічах, Азёрным, Кобрыне, Пружанах, атрымаецца ўсяго толькі 28 палацаў і “паўпалацыкаў”.



"Дварэц" у Раўбічах

Можна глянуць і іншую статыстычную інфармацыю. У Беларусі усяго 21 хакейная каманда: экстраліга - 11, вышэйшая ліга - 10. Колькасць хакеістаў: 3937. З іх дарослых (пасля 20 гадоў): 1154. З 20 хакейных школ, заяўленых на сайце ФХРБ, больш за 12 год працуюць і маюць нейкія традыцыі ды вынікі толькі 4: Наваполацкая, Менская “Юность”, Менская школа алімпійскага рэзерву і Гродненскі ЦАР. На ўсю маю Віцебскую вобласць ўсяго дзве хакейныя арэны на агульную колькасць 3200 пасадачных месцаў. Хлопчыкам, што жывуць на захад ад Полацка прыходзіцца толькі марыць выйсці на лёд у хакейным рыштунку, рэгулярна трэнеравацца. Так, мы гулялі ў свой час зімой і без “палацаў”. Але што гэта была за гульня? Мае збітыя дашчэнту калені падказваюць, што дакладна не хакей. Цяперашніх жа рабят на лёд і мятлой у такіх умовах не выгнаць: нафіга хадзіць мерзнуць, калі “і-эй спорт ту зэ гейм” усё даўно прыдумала на кампутары. Вось дзе корань зла...

У планах будаўніцтва лядовых пляцовак нібыта і ёсць Глыбокае, Лепель, яшчэ некалькі паўночных гарадоў.



Але нешта ня верыцца, што за 2014 год гэта ўсё пабудуюць. А хацелася б...

жысьць, падлеткавая х., спорт-эскорт

Previous post Next post
Up