Фінал Кубка

May 15, 2013 17:32

Вось i дэмбельскi акорд нашых iгрышч - фiнал кубка. Для нашых фiналiстак акром мяне пытаннi даслалi: mykrasovsky, maggalia, andrejbuka. Дзякуй Вам, сябры! Адказы на пытаннi могуць дасылаць УСЕ жадаючыя, каму цiкава. Паехалi :)

1. Гэта мнеманічная табліца, распрацаваная ў дашкольнай навучальнай установе. Такія табліцы дапамагаюць развіваць у дзяцей наглядна-вобразнае мысленне і памяць. Адкажыце, што мы закрылі шэрым квадратам?



2. Украінцы вераць, што калі гэта істота сем гадоў пазбягала кіпцюроў, то атрымае крылы. Назавіце імя таго, хто мог бы «атрымаць крылы» ужо больш за дзесяць разоў.

3. Каб адказаць на гэта пытанне, не абавязкова быць карэктным. У артыкуле вікіпедыі пра гэты тэрмін згадваюцца Дар'я Данцова і Леанід Брэжнеў. Назавіце гэты тэрмін двума словамі.

4. Напішыце вынаходніцтва, якое мы замалявалi чорным.



5. Гэты ўсім вядомы ваеначальнік знаў і перамогі, і паразы. Асэнсоўваючы жыцьцё ён сказаў: "Калі на вайну глядзець сваімі вачыма, атрымаем толькі аматарскую фатаграфію. Зірнуўшы на вайну вачыма праціўніка, мы атрымаем ЯГО". Я не прашу назваць ваеначальніка, я прашу сказаць ШТО мы атрымаем.

6. У разгары 2-ой Сусветнай вайны нямецкая падлодка была накіравана ў раён Нью-Ёрка. Група дыверсантаў, што знаходзіліся ў ёй, павінна была ўзрываць масты, цягнікі, ладзіць іншыя тэрарыстычныя акты. Па іроніі лёсу, лодка села на мель, і ўвесь яе экіпаж адразу ж быў арыштаваны. Артыкул на сайце «Інапрэса», які распавядае пра гэту падзею, называўся «Пахвала глупству». Якія словы мы замянілі на «Пахвала глупству»?

7. Увага, у пытанні ёсць замена. Кажуць, што ў Польшчы здаўна ёсць прыказка: «На Русі хоць ТАВАРЫШАЎ пасей, а ўсё адно злодзеі народзяцца». Назавіце самага знакамітага з ТАВАРЫШАЎ на дадзены момант.

8. Аднойчы, каментуючы паўфінальны матч Лігі Чэмпіёнаў, Ул.Навіцкі пачаў чытаць радкі: "Мой родны кут, як ты мне мілы!.. Забыць цябе не маю сілы! Не раз утомлены дарогай..." і г.д., і потым, у сваім стылі, паабяцаў расказаць, як яны звязаныя з менавіта гэтым матчам. Мы не просім вас прывесці тлумачэнні каментатара, адкажыце лепш, з якога гораду вялася трансляцыя?

сябры са стужкі, ЧГК

Previous post Next post
Up