Фуцк

May 02, 2013 19:22

Вось жыву я на свеце, жыву, а штодня не перастаю здзіўляцца. Ну колькі ўжо можна варызгаць на тэму правядзення ў Беларусі чэмпіяната па хакеі ў 2014 годзе. Колькі раз вам давалі ад варот паварот, а хадакі не разумеюць, усё ходзяць да Леніна. Ды будзе ён, той ЧС-2014, будзе тут.

«У краіне, якой кіруе Аляксандар Лукашэнка, у турмах цяпер знаходзіцца прынамсі 11 палітычных вязьняў. Сярод іх намінант на нобэлеўскую прэмію міру, праваабаронца Алесь Бяляцкі і прадстаўнікі палітычнай апазыцыі. У Беларусі фальшуюць выбары, ціснуць на мэдыі, моладзь перасьледуюць за яе погляды.

Мы ня хочам ператвараць спорт у палітычны спэктакль. На жаль, мы перакананыя, што менавіта так Лукашэнка зьбіраецца выкарыстаць гэтую падзею. Мы перакананыя, што, дазволіўшы правядзеньне чэмпіянату сьвету па хакеі ў Беларусі, вы падтрымаеце і легітымізуеце рэжым, які надзвычай груба парушае правы чалавека. Вы будзеце гуляць з дыктатарам. Чэмпіянаты могуць адбывацца ў Беларусі толькі пасьля таго, як урад краіны засьведчыць прагрэс у галіне правоў чалавека, перш за ўсё вызваліўшы ўсіх палітвязьняў», - пішуць аўтары ліста на адрас прэзыдэнта МФХ Рэнэ Фазэля.

Дык і галоўнае, хто падпісаўся! Нейкія "нярускія" адны, арганізацыі і асобныя таварышы з Германіі, Чэхіі, Нарвегіі, Швецыі і г.д. Паспрабавалі б яны выступіць супраць ЧС у сваёй краіне - прычыны заўсёды знойдуцца - былі б з гаўном з'едзеныя, не інакш.

п.с. І калі ўжо тут пра хакей: на днях апошні нармальны малец - Ерэ Каралахці - быў вытураны з мінскага "дзінамы". Таму гэта легендарная аватарка сёння будзе над допісам апошні раз. Дзякуй, Ерэ.


абадай цябе халера!, чалавек-аркестр, спорт-эскорт

Previous post Next post
Up