Што?Дзе?Калі? Пяты тур

Apr 06, 2013 19:20

Што ж, вось на дворы, прынамсі, тут, нешта падобнае на пачатак вясны. Гэта нарэшце робіць лігітымнай назву нашых ігрышч - "Вясенняя серыя" :) Вашай увазе яе Пяты тур. Нават ня ведаю, лёгкі ён ці складаны, бо сам прыдумаў усе пытанні. Як што, ня біця дужа моцна :)

1. На Ямале клімат, канечне, суворы. Людзі там кажуць, што ў іх чэрвень - яшчэ не лета, а ліпень - ... Закончыце трыма словамі гэты дасціпны выраз.

2. У Хадановіча ёсць, у Коласа няма,
У Баравіковай спераду, а ў Арлова ззаду,
У Барадуліна дзве, а ў Акудовіча ніводнай!

Пра што гэта я?

3. Дуплет!
3.1. Перад вамі лагатып адной кампаніі.



Скажыце, чым яна займаецца?

3.2. А вось гэта лагатып адной установы.



Адкажыце абсалютна дакладна якой?

4. Расказваюць, што піраты часта, перад тым як спусціцца ў трум, некаторы час хадзілі з адным закрытым вокам. А навошта?

5. Герой аднаго камедыйнага серыяла - жыд, - зайшоўшы ў нейкі будынак бачыць ЯГО, і заўважае свайму сябру індусу: "Глянь, гэта апошні жыд, які качаў прэс. І паглядзі куды гэта яго прывяло!" Адкажыце, хто такі ЁН?

Каментары як заўжды схаваў. Чакаю :)

апд. Да-да-да, пытаньнi лёгкiя, разумею ўжо :)

ЧГК, хэндмэйд

Previous post Next post
Up