Мінск. 16.02.2013

Feb 17, 2013 19:32

Вось толькі зараз нармальна ачомаўся ад учорашняга экспрэс-візіту ў сталіцу. Паездка атрымалася мегапазітыўная проста! Пазнаёміў нарэшце жонку з добрым універскім сябрам-сабутыльнікам-гранітанавукісагрызнікам, пацягаліся па кніжных крамах у розных канцах горада, наведалі такі сходку маладых паэтаў і перакладчыкаў у Гётэ-Інстытуце, дзе Наце ўручалі дыплом фіналіста конкурсу маладых літаратараў імя Танка, нарэшце пазнаёміліся ўжывую з Антонам Рудаком, а той нам падпісаў кавалак кніжкі :) Пра тое, што да цягніка Віталя напіўся і ледзь перабіраў лапкамі ён нікому не раскажа.

Думаю, як у кожнай дзеўкі мусіць быць фотка на фоне дывана, так і кожны малец павінны мець фотку на фоне гэтага партала :)



п.с. Апроч іншых набыў кніжку пра шкаляра і шпега Пранціша Вырвіча. Трэба ж напісаць "заборысты водгук", калі хутка паспею прачытаць праўда. А Балахонава мы ўжо не знайшлі. Біда :)

я_на_фота, кніжнае, МРБ, фрагменты

Previous post Next post
Up