ШДК. Трэніроўка: кубак бульвара Капуцынаў

Feb 06, 2013 19:49

Чарговае трэніровачнае пытанне. Праўда, гэтым разам не адно :) Трэніруемся:

Герой фільма Л.Гайдая «На Дерибасовской хорошая погода...» Краўчук на сходцы рускай мафіі сядзіць і гуляецца з гранатай. Тая канечне падае далоў, праўда не спрацоўвае, - усе мафіозі хаваюцца пад сталы, а Краўчук можна сказаць з ласкай падымае гранату з долу і кажа: "Ды чаго вы спужаліся, яна ж ..." Якая?

Дзіўна, але ж факт: фігура, твар і голас ЯГО - гэта тры розных акторы. У большасці частак кінастужкі ЯГО праз свае габарыты грае культурыст. Ролю ў адной з частак, дзе ЁН не ў класічным выглядзе, выконвае іншы, менш габарытны актор. А агучвае гэты знакаміты персанаж Тулса Дум, злыдзень з "Конана Варвара". Назавіце ЯГО.

У ўжо згаданым фільме Л.Гайдая камандванне узанагароджвае Сакалова і яго начальніка - састарэлага палкоўніка Пятрэнка - медалём і ордэнам, адпаведна. Але Сакалоў кажа, маўляў, дайце палкоўніку Пятрэнка замест ордэна лепш імянны пісталет. А як ён гэта тлумачыць?

Чакаю вашых версій. Каментары закрыў :)

ЧГК, трэніруемся

Previous post Next post
Up