Добра там, дзе нас няма?

Jan 31, 2013 19:11

Зараз буду казаць пра выкладчыкаў - фрэндаў з жж i сяброў цi знаёмцаў у жыцьцi. Вось большасць з вас кажа, што студэнт ужо не той пайшоў - тупыя амаль усе як валенкi, а беларуская вышэйшая адукацыя - гэта цырк на дроце. Дык тады пытанне: а чаму вы трываеце ролю марыянетак, акрабатаў, клоўнаў - каму як палёсiць - у тым цырку? Цi вас там сiлай трымаюць? Адказ на другое пытанне ведаю па сабе: не трымаюць. На першае ж з ходу не адкажу.
Previous post Next post
Up