Трэцяга сакавiка. Паміраў тав. Сталін.
Усё чын чынам, бухае савецкі народ невясёлы.
Адно толькі: як жа тав. Сталіна дасталi
Троцкі і Ленін - дзяжурныя ў тую ноч анёлы...
На агнi святой інквізіцыі ранкам
Гарэў апальны манах Амадэй.
Трэск... З галавы штось упала да касьцёльных дзьвярэй...
Vox populi кацiўся да ганку,
А на гэта глядзеў vox dei...
Ірад любіў сацыялогію,
Сацыялогію малых груп,
І неяк так захапіўся,
Што Iўдзеi і зараз няма...