Паход выходнага дня

Jan 21, 2013 18:59

На выходныя да нас прыязджала сяброўка з Наваполацка. Насця як толькi пачула пра мясцовую - лепшую ў свеце, дарэчы, - медавуху, адразу сказала: iдзем шукаць! А iсьцi трэба было вось такiмi гарамi не самай меншай катэгорыi :)




Мiж гор тут месцамi засталося вельмi многа вось такiх маляўнiчых хатак.




Падпiсваць гэтую фотку, думаю, не трэба. Хаця... "Радасць сустрэчы з табой, друх" :)




Проста ў адным з будыначкаў бровара ёсць бар "Кiмбараўка". Над уваходам у бар вiсiць вось такая карцiна: "Старажытнабеларускiя сiнякi-качкI" :)




Вось яна, радзiмая :) Вельмi смачны алкагольны напой, але i дзейнiчае таксама хутка. Так што, я раю, але трэба быць пiльным :)




А вось вам i iлюстрацыя дзеяння медавухi :) А яшчэ таго, што ў "Кiмбараўцы" дубак. Хаця гэта хутка вырашаецца :)


я_на_фота, пацан зазыр - гэта Мазыр, Полацк-Наваполацк на сувязі, Клуб сапраўднага гумору, пятнічнае

Previous post Next post
Up