Падпiсваюся пад кожным словам вунь гэнага мальца

Dec 18, 2012 22:28

А то нiбыта ў Мiнску ўсе толькi пялёсткамi руж падцiра...

Originally posted by _extraneus_ at post

Мяне пачынае канкрэтна напружваць вобраз Наваполацка ў беларускай мэдыя-прасторы:)

Але тыя, хто, камэнтуючы усім вядомыя інцыдэнты, ківаюць, маўляў, што ж вы хочаце - глыбінка! - выклікаюць шчырае захапленьне! У сувязі з чым хачу зрабіць афіцыйную заяву:

Дарагія мінчане ў першым пакаленьні! Вельмішаноўныя жыхары Серабранкі, чэсьцігодныя насельнікі Шабаноў, а таксама слынныя месьцічы з Трактарнага, Чыжоўкі, Ангарскай і ўсіх прочых каменных горак! Ледзі і Джэнтльмэны!

Ад імя усіх суровых брутальных і пагалоўна п'яных наваполацкіх рэднэкаў ніжайшэ прашу: навучыце нас, калі ласка, вашае мяккасьці нораваў, далікатнасьці манэраў і Сталічнаму Лоску жыхароў нагэтулькі выкшталцонага высокакультурнага места, дзе ёсьць Мэтро, Макдональдс і Бібліятэка!

А тое, як бачыце, канчаткова тут зьдзічэлі ў сваёй глыбінцы - бяз вас справы зусім швах. Вы прыязджайце, павучыце нас, а бацькі зь дзядамі вам назад за гэта яшчэ й хатулёў зьбяруць. Як, зрэшты, і заўжды.

падлеткавая х., перапост

Previous post Next post
Up