"Схватка" на даму, альбо "Экіпаж" у труселях

Dec 15, 2012 20:18

Сёння ранкам жонка, адыходзячы на ўрок вырашыла паздзеквацца з біднягі, і зладзіла мне квэст-гульню з 10 заданняў, дзе я спаборнічаў сам з сабой у спрыце, кемлівасці і ведах :) Уявіце, прачынаецца такая пачвара (эта я) з вачыма кітайца ранкам, а там паперка з тэкстам, кшталту: "пайдзі туда, ні знаю куда"! І сапраўды, паспрабуй ты разбяры што гэта там зашыфраванае. Вось, напрыклад "крышка ад мінскага мора паміж Гомелем і Гродна", ці "я б яго еў!" (ну гэта, дарэчы, аказалася проста - мой гель для душа:)). Адгадаў! Кожны выкананы квэст прыводзіў да наступнага. А далей яшчэ горш: "тры з пяці не гараць", "дыр-дыр, я Скарына, граза катоў" - космас! На сілу адолеў усе заданні і атрымаў прыз. А за яго аказалася вафелька 33 грамы вагою! Ох, эці жэншчыны! Імя вам - каварства! :)

суперздольнасці н.

Previous post Next post
Up