Sep 17, 2012 20:36
Панядзелак - цяжкі дзень. Толькі ў панядзелак у мяне 6 урокаў - з 14.00 да 19.30. Апошні ўрок у самым складаным для мяне класе - 7г. Дзеткі там даволі шумныя і ня вельмі выхаваныя. Ну я цэлы дзень на іх настройваюся :) Вось дачакалася я апошняга ўроку, прыходжу, а іх ажно адзін чалавек. Астатнія звалілі. Мы крыху пазаймаліся, хлопчык атрымаў добрую адзнаку, і я спакойна пайшла дадому. Ня хочуць - ня трэба. Зрываць свае нервы не збіраюся.