У Супраслі размаўлялі пра бежанства | Камунікат.org

Sep 16, 2020 11:15




„Туды і назад …” - пад такім загалоўкам прайшла сустрэча, прысвечаная гісторыі людзей, якія ў 1915 годзе ўцякалі ў глыб Расеі, а праз тры гады вярнуліся на Радзіму.Пра эксодус людзей гаварылі пісьменніцы Анэта Прымака-Онішк і Юлія Федарчук: - Я пачала шукаць у сваіх сямейных гісторыях. Я мела такое ўражанне, што дзесьці гэта ўжо чула. І, вядома, так было. І калі стала шукаць і пытаць у жывых членаў маёй сям’і, старэйшых, якія маглі памятаць, то аказалася, што фактычна бежанства ёсць таксама досведам маёй сям’і.Сустрэча „Туды і назад …” прайшла ў рамках Дзён Еўрапейскай спадчыны - 2020, якія сёлета праходзяць пад лозунгам „Мой шлях”. Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Болей

...
Previous post Next post
Up