Як выглядае сітуацыя пасля выбараў у такім малым горадзе як Камянец Берасцейскай вобласці? Ці гатовыя там чыноўнікі ісці на дыялог? Ці могуць пратэсты ў невялікіх населеных пунктах стаць прыкладам для абласных цэнтраў?Адказы на такія пытанні шукаў Госць Рацыі - камянецкі блогер Алесь Анішчук: РР: Што адбывалася ў Камянцы за апошнія два тыдні? Як можна ахарактарызаваць гэтыя падзеі? Алесь Анішчук: Галоўная падзея гэтых двух тыдняў - гэта выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэтая падзея ўзрушыла ўсё грамадства, таму што паўсюль, і ў горадзе і ў вёсцы, людзі гавораць толькі на адну тэму. Амаль усе галасавалі за альтэрнатыўных кандыдатаў. А нібыта перамог зусім іншы. Пачынаючы з 10 жніўня людзі ў Камянецкім раёне пачалі выходзіць на вуліцы. Людзей было не шмат. Напрыклад, у Камянцы максімум...
Болей
...