На Піншчыне аматары беларускай літаратуры і паплечнікі ўшанавалі памяць паэта Анатоля Шушко.19-га ліпеня літаратару споўнілася б 66 год, але яго заўчасна ня стала ў лістападзе 2018 года. Пры жыцці ён выдаў два зборнікі паэзіі і столькі ж пасля ягонай смерці ўклалі сябры. “Шушко дапамог многім увайсці ў літаратурнае жыццё”, - адзначыла сяброўка паэта, краязнаўца Таццяна Хвагіна: - Адчуваў тую мелодыку беларускай мовы, якую іншы чалавек часам не адчувае. Ён чытаў, як спяваў. Здаецца, што заплюшчваў вочы. На самой справе, гэта было вельмі-вельмі музычна. Вельмі было адчуванне фанатычнае. Часам бывала так, што Анатоль казаў: “Не, нічога не пішу, вось папраўляю”. Гэта была такая праца, калі кожны стараўся ўвайсці ў літаратуру па плячах Анатоля Шушко. Ён такім падмурачкам рабіўся.Анатоль Шушко р...
Болей
...