Apr 06, 2008 07:54
Пабегаў учора па выспе. Паганяў качак, што павылазілі з Дунаю. Паглядзеў "Cocoon", самы кранальны фільм з майго дзяцінства пра пяшчотных іншапланецянаў і чыстае каханьне, пра жыцьцё і сьмерць, пра маладосьць і старасьць, пра вечныя праблемы, на якія няма адказу, хіба толькі само жыцьцё. І з неапісальнай лёгкасьцю на душы лёг баханькі. Але мой сусед санофэбітчтэрк (© Durrell, 1956) вярнуўся зь клюбу з нейкай дзеўкай. І - не каб папіць кавачкі, паразмаўляць пра неабсяжнасьць нашага сусьвету і непрадказальную веліч чалавечага існаваньня - адразу за справу.
Хапіла яго на 10 хвілінаў, але гэта былі яшчэ тыя 10 хвілінаў. Паненка галасіла, нібыта яе здымалі на відыё. Санофэбітчтэрк дыхаў цяжэй, чым перад страшным судом. І цішыня. Хвілінаў 30 яны размаўлялі пра вугорскую бюракратыю. А пасьля зноў 10 хвілінаў цяжкай справы. І так да самой раніцы.
Я ня супраць таго, каб туркі займаліся каханьнем. Болей таго, я за тое, каб каханьнем займаліся гучна, калі ім так падабаецца. Але навошта залазіць на драўляную галерэю, асабліва калі тая зьвязаная з галерэяй у суседняй кватэры. Ёсьць жа ж канапа і фатэлі, урэшце, падлога. Кожны іхні штуршок я літаральна адчуваў сваёй задніцай.