Пра супадзеньне

Feb 02, 2008 02:30

Настрой дрэнны, кансумерысты задралі, 
soft_tiger сваім пастом канчаткова дабіў. Пачаў чытаць у 
krewa пра знакамітае Магілёўскае паўстаньне 1661 года. Тады магілёўцы пад кіраўніцтвам Язэпа Леановіча забілі сем тысяч маскоўскіх салдатаў. Да забітых нашыя продкі аднесьліся з павагай, пахавалі іх на Касьцерне, што амаль у цэнтры горада. А сёньняшняя прарасейская ўлада замест мэмарыялу на тым месцы пабудавала бэнзакалонку.

Падумаў, што за ўсю летапісную гісторыю нашай зямлі вартых імёнаў было ня так і шмат. А ці памятаем мы пра іх? У лістападзе я, ды й амаль ніхто, ня тое, каб піва ці гарэлачкі выпіць, а нават не ўзгадаў пра дзень нараджэньня Уладзіміра Караткевіча. Калі, думаю, і пра Каліноўскага забудземся, тады ўсё, чалавекам сябе можна і не лічыць. Наступная думка - а калі ён нарадзіўся? Гляджу - 2-га лютага. Настрой пайшоў угору. Таму, шаноўныя сябры, віншую ўсіх з днём нараджэньня Кастуся Каліноўскага. Раю ўсім выпіць за ягоную памяць ці проста пасядзець і падумаць пра тое, што ён быў не казачным героем, а жывым чалавекам.
Previous post Next post
Up