2023 г.

Dec 31, 2023 19:29

Год таму я назваў будучую справаздачу за 2023 г. самай непрадказальнай. А па факце ў маім жыцці за гэты год не адбылося вялікіх зрухаў.
Ідзе мой ужо самы доўгі ў жыцці перыяд не ў Беларусі.
Другі па працягласці - Германія з восені 1995 г. да вясны 1997 г., гэта паўтара года, ды і тое мы тады зрэдку прыязджалі ў Беларусь. А цяпер - без дробязі два гады, за якія ў Беларусі я ні разу не быў.
  1. Сям'я
  2. Сын пайшоў у першы клас. Дакладней, у клас Алеф.
  3. Бізнес.
  4. У студзені пераехалі ў новы офіс, у добрым жывым месцы.
    Летам кампанія пачала працу для буйнога і прэстыжнага кліента: нямецкага вытворцы і рытэйлера адзення.
    На канец года нас каля 30 чалавек.
  5. Выкладанне.
  6. У сакавіку правёў новы трэнінг: «Прасунутая візуалізацыя і дашборды ў Excel».
    Увесь год выкладаў (толькі анлайн), а пад канец года попыт значна знізіўся.
  7. Геаграфія.
  8. Увесь год пражыў у Ізраілі. Пакідаў яго чатыры разы:
    • Кіпр у чэрвені
    • Турцыя ў ліпені
    • Албанія ў жніўні
    • Германія ў верасні
    У першых трох краінах раней я не бываў.
  9. Іншае.
  10. У ліпені-жніўні прайшоў інтэнсіўны курс ульпана ўзроўню «Гімель»: 18 заняткаў па 4 вучэбныя гадзіны. Там тройчы выступаў.
    У снежні прадаў свой кабрыялет. Я валодаў гэтай машынай з 2013 года, праездзіў на ёй шмат шчаслівых кіламетраў і развітаўся з ёю не без жалю.

итоги года

Previous post Next post
Up