Dec 12, 2012 17:07
***
пакуль не спазнаеш, што бог ёсць любоў,
не спраўдзіш на ўласнай скуры,
не выйдзе душа, як рака з берагоў,
у вусцішны свет, не ўратуе яго
ад злой непазбежнае буры
пакуль не дазнаешся, хто ты такі,
датуль не адолець імклівай ракі
дзесь там, у глыбінях, на зацішным дне,
нязробленых спраў, неагучаных словаў
і думак даволі, адно выйсця - не
віна тоне ў сэрцы, а праўда ў віне,
ды болю маўклівая мова
той толькі не згіне ў нястрымных вірах
хто ў вырай свой знае наўпроставы шлях
мои стихи,
мае вершы