Загінула паэтка Тацяна Сапач

Dec 28, 2010 12:45





Сяргей Дубавец і Тацяна Сапач трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы ўначы на 28 снежня. Сям'я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку. Сяргей Дубавец трапіў у шпіталь з траўмамі, яго жонка Тацяна загінула.

Тацяна Сапач нарадзілася 26 жніўня 1962 году ў вёсцы Маркава (Маладзечанскі раён). Скончыла журфак БДУ. Заснавальніца і аўтарка культуралагічнай праграмы "Альбаросіка" на Беларускім радыё (1987-89). Супрацоўніца радыёстанцыі "Балтыйскія хвалі" (2000-2001). Адна з аўтарак перадачы "Палітычная геаграфія" на Радыё Свабода. Рэдактарка і аўтарка праграмы "Віленскі сшытак" на Літоўскім нацыянальным тэлебачанні (з 1991). Аўтарка літаратурных перакладаў з літоўскай і польскай моваў. У 1992 годзе выйшаў зборнік паэзіі "Восень". У 2008 - "Няхай не пакіне нас восень". Удзельніца праекту Радыё Свабода "Начная чытанка" (2007)

літаратура, беларускае

Previous post Next post
Up