Apr 05, 2012 16:37
5.04.2012. Выступаў перад школьнікамі восьмага класа ў бібліятэцы №6, што на вуліцы Алега Кашавога. Імпрэза была прысвечана юбілеям Янкі Купалы і Якуба Коласа. Ці то жартам, ці то ў сур’ёз на пытанне супрацоўніцы бібліятэкі “хто першым ацаніў творы Купалы?” адзін з вучняў адказаў: “Пушкін!”. Праўда, тут жа некалькі ягоных аднакласнікаў выгукнулі: “Купала і Пушкін жылі ў розныя часы!” Прыемна было даведацца, што сярод прысутных ёсць дзяўчына, якая піша вершы. Піша па-беларуску і нядрэнна для яе ўзросту. Вяртаючыся дамоў, хацеў заглянуць у кнігарню, у якую раней нярэдка заходзіў. Кнігарні няма. На месцы кнігарні крама абутку…
жыццё літаратскае