Jun 11, 2015 17:05
11.06.2015. А палове на сёмую гадзіну быў у прамым эфіры тэлеперадачы “Добрай раніцы, Беларусь!”. Гаварылі пра акцыю “Лета з добрай кнігай”. Забралі мяне з дому а палове на шостую. Ехалі па амаль пустым праспекце. Звярнуў увагу, што на пляцы Якуба Коласа выстава рэпрадукцый карцін Міколы Селяшчука. Падумалася, што, калі б мастак цяпер жыў, то хутчэй за ўсё ніякай ягонай выставы на вуліцы не было б…
жыццё літаратскае