Oct 13, 2014 19:37
12.10.2014. Трэці дзень хварэю. Прыходзіў адведаць Алесь Квяткоўскі. Запрасіў на 19 лістапада на адкрыццё выставы ў галерэі Шчамялёва. Некалькі дзён таму Алесь тэлефанаваў Вітаўту Чаропку. На маё пытанне “Як там наш вялікі празаік?” Алесь адказаў: “Яму жонка па галаве стукнула і ён цяпер нічога не помніць. Гаворыць па-расейску. Пачаў маляваць. Ужо мае каля дваццаці карцін. Пра Чарнобыль, пра пажары. Словам, запрашаў прыехаць паглядзець і ацаніць ягоныя работы.”
жыццёвае