Dec 10, 2013 17:30
9.12.2013. На вечарыну, прысвечаную дню народзінаў Максіма Багдановіча, Аксана Спрынчан прынесла ў музей шархунцы. Іх звон напомніў, што такія шархунцы ўпершыню ўбачыў у дзядзькі Віці ў Лягезах на гарышчы, куды я, пяцігадовы хлапчук, палез, каб паглядзець зблізку на галубоў, якія там жылі. Звон тых дзядзькавых шархунцоў і сёння жыве ў маёй душы недзе там глыбока-глыбока, дзе жывуць мама і тата, бабулі і дзядулі, і ўсе родныя, каго я любіў і люблю, і каго цяпер няма ў гэтым свеце…
роднае