Apr 11, 2017 15:18
Тэлефануе маці.
- У цябе ёсьць «Восень патрыярха»?
- Ёсьць, - кажу, - пераклад Шэрмана і Тараса. Якраз разграбаў нядаўна завалы і бачыў.
- А то я калісьці чытала ў «Інастранцы», цяпер хачу аднавіць. «Сто год» помню добра...
- Ну, - кажу, - там шмат алюзій з нашым патрыярхам. І пра латарэі, і пра дзяцей, і пра выгнаных дыктатараў, якіх ён у сябе прытуляў, і пра...
Тут сувязь абрываецца.
Праз хвіліну маці перазвоньвае, сьмяецца:
- Цябе, напэўна, слухаюць.
- Ды не, проста ў ліфт зайшоў.
маці