ЦУДАДЗЕЙНЫЯ ГАДЖЭТЫ

Jan 11, 2017 13:55

Дарагія бацькі, маем добрую вестку для вас!
Мы працуем, каб вы свой каштоўны захоўвалі час.
Не патрэбны вам больш бэбі-сіцеры -
сьмела з хаты па справах ідзіце вы!
Эканомце сямейны бюджэт -
набывайце наш новы планшэт!

Першым кліентам зьніжкі -
нашы цудоўныя кніжкі
ў новым фармаце 3D:
болей глядзі й паменей трындзі.

Дарагія бацькі, прапануем для вас
суперкарысны дэвайс!
Пампуйце дадатак: ежа і сон
на наш цудадзейны смартфон.
Забудзьце пра гадкія кашыцы
з моднымі нашымі гаджэтамі!

Будзьце спакойны: вашыя чады
пад самым надзейным наглядам!

вершы новы я, гадуны

Previous post Next post
Up