Oct 26, 2016 13:36
Мая сінявокая сьмерць,
ці можаш пакуль не глядзець
ў люстэрка задняга віду?
Бяз крыўдаў.
Мая басаногая сьмерць,
ці выйдзеш мяне сустрэць,
калі я вярнуся дахаты
а пятай?
Мая нешматслоўная сьмерць,
ці будзеш мяне разумець,
як здраджу я мове адзінай
з лацінай?
Мая адзінокая сьмерць,
ці зможаш мяне сагрэць,
палячы ў цемры двароў,
бяз слоў?
Мая сінявокая сьмерць
чарговую сьвечку задзьме
на торце сьвяточным маім.
Дзьмі, любая,
дзьмі...
вершы новы я