Sep 22, 2015 08:27
вочы сьлязяцца
вусны крывавяць
ногі йдуць па шашы
жабкамі лісьце пера-
бягае дарогу
гіне пад коламі
неба расколата-
е больш ня вабіць
ня кліча
ў горадзе восень
ў чорных пакетах
бы расчлянёнку
уздоўж тратуараў
павыстаўлялі
каб чумавозы
цела яе
зьвезьлі на сьметнік
хопіць гістэрык
хопіць цытатаў
вечнае смагі
новых сусьветаў
досыць пісаць
і чытаць
і закошваць пад знаўцу...
дужа... херова
але не з прычыны
нейкай канкрэтнай
пэўнай ды поўнай
проста
даўно
не было
сьнегападу
вершы новы я