Dec 16, 2014 13:08
Учора на менскім канцэрце "Акварыюма" кіраўнік гэтага ВІА абвесьціў аб роспуску калектыва.
І вось варта было нам перадаць нумар "Дзеяслова" зь перакладамі расійскай рок-паэзіі...
ЗЫ
У гэтым жарце толькі палова жарту. Ён сапраўды сказаў, што пасьля гэтага канцэрту гурт у такім складзе існаваць перастане.
Атмасфера на сцэне была пафасна сумная.
Прасьпяваўшы зь пяток кампазіцыі з "Солі" і "Фікуса", БГ уздыхнуў: "Шкада, што вы ня можаце таньчыць". Мы (я:)) пачалі крычаць: "Можам-можам, ня праўда!" І палова залы (а перадусім -- гаўбцы) ламанулася да сцэны і ў праходы. Відаць, кіраўнік ВІА быў ня дужа да таго гатовы. Бо нельга сказаць, каб песьні гучалі такія ўжо танцавальныя.
Але.
Гэта быў лепшы канцэрт "Акварыюма", на якім я быў. Перад тым тры начы амаль ня спаўшы, думаў, што не змагу адэкватна слухаць і рэагаваць. Але ж не дзякуй падляшскай амброзіі. Усё было в полный рост.
І "Дзеяслоў" мы-такі перадалі:)
Боб яго ведае, што будзе далей. Але відавочна, што нешта будзе)