Тэхніка спальваньня страху

Nov 24, 2014 16:06

Ты сядаеш за стол
не клапоцячыся пра наступствы.
Быццам бы ракенрол
не памёр,
быццам добрая рыфма
апраўдвае ўсе напісаныя тутака глупствы,

быццам бы памяняць падфарціла
абрыдлае гіры* на крылы,
быццам зьніклі з экрану
крыклівыя хары ды рылы,

быццам словы знайшліся
і склаліся ў слушны радок.
Быццам Бог напісаў у зваротным
кароткае “ок”.

Час раскідваць бутэлькі
і час іх зьбіраць па дварах.
Час маўчаць і заплюшчваць вочы.
Час нявечыць малюнак
і спальваць чарговы свой страх…

Ты сядай, але помні:
няможна ў адную страфу
трапiць двойчы.

* Гіры - пачуцьцё абавязку (япон.)

вершы новы я

Previous post Next post
Up