Тэзы да прэзы

Jun 27, 2013 00:21

Шчыры дзякуй, перадусім, усім, хто завітаў!
Далёка ня з кожным атрымалася ня тое што, як кажуць на Беласточчыне, кілішачак вупіць, але й проста перакінуцца словам. Бо быў к фінішу цалкам высмактаны й пусты, што той бамбук...

Па шчырасьці, зраньня ўсё пайшло наперакасяк: малая дала тэмпературу, трэснула спружына амартызатара, а пасьля жонка заблукала й спазьнілася на прэзу (што і добра, бо першае маё чытаньне было правальным). Замест таго, каб сесьці й наладзіцца перад выступам, лётаў і штосьці вырашаў... Словам, быў ня мой дзень, як апісаў у сьціхах дарагі кум. Добра, Сева кампенсаваў драўлянага мяне сваёй энэргетыкай ды харызьмай)

Планаваў першую частку чытаць па памяці, зрэдзьчасу зазіраючы ў зборнік, але, зьбіўшыся ў першым жа вершы з тропу, здрэйфіў і чытаў механічна, зусім ня так, як планаваў. У другой частцы паспрабаваў узяць у сябе рэванш, але, хоць і стараўся, гэта было ўжо не то пальто.
Нават Каліноўскага, якога сто разоў раней сьпяваў, залажаў...
Вопшчэм, выступ выйшаў у стылі хай-так)

Але -- вечарына, нягледзячы на мяне, кажуць, атрымалася. А досьвед ён на тое й досьвед, каб матаць на вус і расьці сярод сябе хаця ведаў жа, што нічога добрага ад каньяку нашча чакаць ня варта.

Тут яшчэ вось што. Публіка была спрэс выхаваная ды інцелігентная й слухала сьпярша, як у філарманічнай зале. А нейк чакалася гэнае, клЮбнае разьняволенасьці. Вельмі добра момант адчуў Віталь Рыжкоў, калі выйшаў на сцэну з куфлем (хоць і забараніў выпіваць і закусваць падчас свайго выступу:))

Ну і, дзеля гісторыі, некалькі аччотаў -- з фоткамі, відосамі й красамоўнымі загалоўкамі. Дзякуй вялікі журналістам за файныя матэрыялы!

"Секс-сімвалы беларускай паэзіі зладзілі парную прэзентацыю"
http://belsat.eu/be/wiadomosci/a,14579,siekssimvaly-bielaruskai-paezii-zladzili-parnuiu-prezientatsyiu.html

"Піўная прэзентацыя Усевалада Сцебуракі і Анатоля Івашчанкі"
http://nn.by/?c=ar&i=111828

Паэтычная прэзентацыя без “любімых ружовых саплей”
http://naviny.by/rubrics/culture/2013/06/25/ic_articles_117_182154/

"Хай так" і "Бег па самаадчуванні" - дзве кнігі дваіх сяброў прэзентаваныя разам
http://lit-bel.org/by/news/4013.html

Прэза

Previous post Next post
Up