У маей серыі "Беларуская музычная калекцыя" выйшаў нарэшце шосты дыск - "Музыка беларускіх замкаў" Классік Авангарда.
Учора радасна прыбягаю на офіс, а там сядзяць Байдаў і Дубянецкая і канцэнтравана працуюць - на мелодыі Полацкага сшытку накладаюць словы Караткевіча.
І замест Ганусенькі на канцэрце прагучыць Ясенька Караткевічаускі! мяне у сярэдзіне усе закіпела - спачатку Віктар Іванавіч на мелодыю вядомага танца наклау словы нгародных песень і кантаў а цяпер яшчэ круцей
- на музыку шляцецкіх танцаў будуць пакладзеныя простанародныя вершы Караткевіча.
Захопленыя працай, яны нават на дыск увагі не зьвярнулі...яшчэ больш закіпела.
Я глыбока задумалася, выпіла мінералкі і на іх галовы выліла - што у Полацкім сшытку - 221 кампазіцыі!
Навошта Ганусеньку чапаць!Есьць жа народныя мелодыі...
Байдаў разнерваваўся, ен пра гэта нічога ня ведаў!!! пайшоу паліць, вярнууся і з гора паслухау Алеся Журу,
які даўно гэта усе найграу на арфе. ну, напрыклад, нумар 62.
Задумаўся...
а я задумалася што тэрмінова трэ Полацкі сшытак выдаваць...а яшчэ лепей з нотамі і кніжкай!
http://vkontakte.ru/gsearch.php?section=audio&c[q]=Ales%20Zura%28arfa%29