Iнтэлігенцыя - гэта абранасьць прызначэньне

Jul 04, 2010 12:48

Пакінем тэму Франака ў спакою, войска засталося ззаду - калек там сваіх хапае - служаць са значна горшым здароўем. З Франакам служыу эпілептык. Нармальна. Проста зброю ў рукі не давалі. Усім там напляваць на здароўе.
Правы чалавека зараз часта парушаюцца. Вунь у Бабруйскім Сізо кантралеры забілі маладога хлопца - крычау - спаць перашкаджау..і што? Дагэтуль ніхто не пакараны. Чалавечае жыцьце абесцэнена.

Чаму ж так моцна гучала гісторыя пра Франака? Снабізм? Спосаб вылучыцца? Чаго улады баяліся?
"Прынц дацкі"- пісалі! А колькі шуму у прэсе? з-за маладога чалавека, якому 20 год!
Так - прынц дацкі, эліта, "потомственный интеллигент"! - і так паступаць з інтэлігенцыяй нельга! Гэта - рупар нацыі. Уплывовыя і багатыя людзі сьвету "заігрываюць" з інтэлігентамі - баяцца чапаць - толькі у нас на Беларусі інтэлігенцыю прэсуюць, а шануецца спорт і выканальніцкае майстэрства. Кожны прадстаунік творчай беларускай эліты зараз робіць штодзенны подзвіг, адстойваючы свае права на прауду, на выжываньне, на творчы пошук. Культура стала абслугай "зажравшихся" чыноўнікаў. На культуру палатка не дала ані воднага працэнта з бюджэту. Класіка грае джаз, харэаграфія ТАНЦУЕ КАНКАН ПА НАЧНЫХ КЛУБАХ, мастакі - па за межамі, кампазітары працуюць настаунікамі, толькі літаратары утрымаліся, і ім за гэта - вялікі дзякуй.

Тлумачу маладым якія вырасьлі пасьля Быкава і Караткевіча:
інтэлігенцыя - гэта грамадскі слой адукаваных людзей, якія прафесійна займаюцца разумовай творчай працай, развіццем і распаўсюджваньнем культуры. Для нас - беларускай.

intelligens - мысьлячы, разумны. Гэты слой займаецца пераважна складанай разумовай працай і развіццем культуры. Тэрмін уведзены Бабарыкіным у 60х гадах 19 стагоддзя, калі адбыўся падзел працы на фізічную і разумовую. Інтэлігенцыя складае 5-10 працэнтаў насельніцтва і яе трэба берагчы.
Асаблівым цынізмам есьць выгнаньне таленавітых студэнтам з ВНУ, пазбауленьня іх права на адукацыю у сваей краіне.

Культурны генацыд - вось што гэта такое!

Сеньняшняя псеуда культура,створаная дзяржавай і распаўсюджаная цяпер, не мае каштоунасьці і будзе забытая. Сеньняшняя інтэлегенцыя абслугоувае і выражае інтарэсы бескультурнага слоя грамадства - таму яе ўзровень нізкі і яе дзейнасьць не стварае новы культурны прадукт.

Гістарычным прыкладам і балючым урокам для Беларусі есьць ПАУЛЮК БАГРЫМ.








Previous post Next post
Up