(no subject)

Jan 27, 2009 22:20

Прайшоў Дзень народзінаў...
Ну, ня тое, каб прайшоў - так прапоўз :(

Ну, значыць селі за стол.. ну, ня тое, каб селі - так запаўзьлі. :(
Ну, а далей, што?.. Ну, выпілі (ня тое каб і пілі моцна - так рабілі выгляд: хто пачаў з гарэлкі, хто піў віно, а хто й зусім ня піў - так, сокам забаўляўся. Пачакай, а хто ня піў? У мяне на Д.Н. нехта ня піў!? Ну, вядома хто - імяніннік).
Дык вось, пасядзелі, сказалі пару тостаў. Дый ня тое, каб і тосты - так "давай за..", "ну й...", "за любоў.. о да-а за любоў..." "за, што яшчэ?.. ну, за цябе..".

А потым.. усё, а не, не ўсё - быў яшчэ торцік, ну ня тое, каб торцік - сам яго пёк - гэта быў ТОРТ! і гарбата (ну тут кожны выбіраў хто якую).

І ўсё?

Не, не ўсё. Як скончылі з застоллем, хоць гэта было й не застолле - пайшлі ў кавярню! Ну ня тое, каб і пайшлі - я пайшоў, - адзін...

НУ ТРЭБА Ж ДЗЕНЬ НАРОДЗІНАЎ АДЗНАЧЫЦЬ!!!

сьвята ціпа

Previous post Next post
Up