Žyvie Litva

Sep 30, 2007 23:08

Дастала гэтая "дзялёжка" тэрытоыі паміж нашымі апазыцыянэрамі: ляхі - сукі, маскалі - нянавісныя ворагі (ціпа аддайце нашыя спрадвечныя землі!!)
Сябры!
Ня варта плявацца на тое, чаго няма - перш за ўсё пачаць трэба з захаваньня таго, што ёсьць.
Па мне, дык увогуле аддайце гістарычную Літву (хоць тэрыторыя й невялікая), а шматэтнасавую Беларусь можаце пакінуць сабе ): гатовы аддаць і усход (там людзі стаясамліваюць сябе з русьсю, росамі), і поўдзень (палешукі заўсёды прагнулі Аўтаномнай Палескай Рэспеблікі). Адраджэньне трэ пачынаць з малога, дзе найбольш блізкія па духу людзі жывуць, дзе культурныя спатчынныя здабыткі гісторыі шчымяць сэрца.
Чаму, напрыклад, так цяжка заходняму беларусу падчас зразумець асацыятыўны сьветапогляд магілеўцаў (не ў крыўду)? Па той прычыне, што хоць тэрыторыя адна, але гістарычнае разьвіцьцё рознае!!
-- Літва-Маці, па табе сэрца баліць, па старых камянёх археалёгіі: храмы й замкі пакрытыя сівой мінуўшчынай (не знойдзеш іх на ўсходзе, ня разьвіта там замкавая архітэктура).
Яднайцеся ліцьвіны, нам трэба пачаць разумець адно аднаго!

Па-над Нёманам гнуткім, што нясе свае хвалі
На пагорку, каб вораг павергнуць ня змог
Храм стаіць і сьвятыняй сваёй ахінае
Той народ, што знайшоў шлях да боскіх дарог.

То сьвятая царква, што “Каложай” завецца
Сьцены той, што схавалі гісторыі ход,
У старых камянёх продкаў кліч аддаецца -
Тых людзей, якіх клічуць “літоўскі народ”.

Шмат стагодздзяў прайшло, шмат народаў прапала,
Палітычная карта краілася шмат,
Толькі сьцены сьвятыя нязьменна стаялі,
Нясучы праз гады свой маўклівы дарад.

Падыду ў цішы, дакрануся рукамі
Да старых камянёў, што цяплом аддаюць,
І адчуўшы цяпло, я сустрэнусь з братамі,
Што з мінулых стагодздзяў мяне пазавуць.

Час бяжыць, і жыцьцё прабягае таксама,
У мітусьні чалавечай зьмяняюцца дні,
Толькі сэрца нязьменна імкнецца да храма,
Каб адпіць з той крыніцы сьвятой чысьціні.

Жыве Літва!
Previous post Next post
Up