Sep 03, 2007 20:08
У вечным золаце вякоў
У даляглядзе, дзе парою
Зіяньне бачыш васількоў
Прастой струменістай красою.
І ўжо, напэўна, знойдзеш дзесь
У красамоўнай пожні лета
Пялёсткаў маладых надзей -
Пачуцьцяў вечнае плянэты.
Зямлі нябеснае абшар
Крадзецца ў мроях вераломных,
Бо звонкім голасам з-за хмар
Дажджанкі-кропелькі гамоняць.