May 01, 2007 22:31
Я люблю цябе ў гэту ноч…
У небе зоркі бы сьвечкі зіхцяць…
Разам з водарам дзікіх руж
Подых твой я хачу адчуваць.
Як чароўны кавалак агню
Адзінокі ліхтарык гарыць;
У празрыстую далечыню
Мой цягнік летуценьняў бяжыць.
Я губляюся ў зграі слоў:
Мілы твар, тонкі стан, сьпеў душы…
Не спужаць бы тых казачных сноў,
Дык давай памаўчым у цішы.
Нават ветрык, дзівак, трапяткун
З захапленьнем прысеў адпачыць.
Хай не скончыцца гэтая ноч
І імпэт пра любоў гаварыць.