Вясна йдзе...

Mar 02, 2007 20:25

Віньшую ўсіх добрых людзей з надыходам вясны!!!
Прыйшла вясна...
З аднаго боку - так,
файнае прыроднае ўбранства;
Людзі пачынаюць распранацца, здымаць цяжкае тоўстае адзеньне;
дзяўчаты й хлопцы гуляюць у каханьне, фліртуюць...

Але з другога боку - не,
пачатак вясны - ненавіджу - на вуліцы мярзотнае надвор'е, перамешанае з мокрым сьнегам й брудам;
мокрыя ногі;
машына коўзаецца, і кожны дзень падобна на бамжацкую, бо брудная - прыходзіцца кожны дзень мыць, а часу няма;

А Зіма - чысьціня, белая радасьць, марозная вечнасьць - любата!!!

Так паўтараецца кожны год - як толькі пачынае капаць са стрэх (вясна йдзе) - з гэтай пары я пачынаю сумаваць па Зіме, а потым чакаю Яе цэлы год...
Previous post Next post
Up